ТЭРМІНАЛАГІЧНАЯ КАМІСІЯ
пры Міжнародным камітэце славістаў

У кастрычніку 1955 г. на нарадзе ў Бялградзе было прынятае рашэнне аб стварэнні пры Міжнародным камітэце славістаў Тэрміналагічнай камісіі.

У перыяд 1958–1963 гг. Тэрміналагічную камісію, якая складалася ў той час з дзвюх падкамісій – лінгвістычнай (старшыня А. В. Ісачанка) і літаратуразнаўчай (старшыня Д. Д. Благі), узначальваў Д.Д.Благі.

У 1960 г. на пасяджэнні Міжнароднай тэрміналагічнай камісіі (лінгвістычнай) (MTKL) пры Міжнародным камітэце славістаў у Празе была адобрана ініцыятыва праф Л. Андрэйчына стварыць Слоўнік славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі. Над Слоўнікам працавалі: Чэхаславацкая лінгвістычная тэрміналагічная камісія (базай для працы Камісіі стаў Інстытут чэшскай мовы Чэхаславацкай Акадэміі Навук); Сербалужыцкая тэрміналагічная камісія (супала з аддзелам мовазнаўства Інстытута сербскай этнаграфіі; у працы Камісіі бралі ўдзел Р. Енч, Г. Фаска, Ф. Міхалк, Г. Шэўц, П. Фёлкель); Украінская тэрміналагічная камісія працавала пад кіраўніцтвам А.С.Мельнічука, пазней О. Б. Ткачэнка, далей А. І. Багмут; у склад Камісіі ўвайшлі А. А. Бялецкі, Г.М.Гнацюк, М. А. Жаўтабрух, І. І. Кавалік, Н. А. Маскаленка, В. І. Перабейнос; Камісія карысталася дапамогай В. М. Русаноўскага, Л. С. Паламарчука, Т. Б. Лукінавай, Н. П. Раманавай); Беларуская тэрміналагічная камісія працавала пад кіраўніцтвам М. Р. Судніка; у яе склад увайшлі А. І. Кісялеўскі, І. І. Лучыц-Федарэц, А. Я. Міхневіч, А. І. Падлужны, Г. А. Цыхун). Рускія эквіваленты рыхтаваў А. Б. Шапіра, які ўваходзіў у склад Камісіі, пазней кіраўнік Камісіі В. Р. Кастамараў, потым А. А. Рэфармацкі. Балгарскія эквіваленты падрыхтаваў Л. Андрэйчын у супрацоўніцтве з іншымі балгарскімі лінгвістамі. Славацкую лінгвістычную тэрміналогію апрацавалі супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Л. Штура Славацкай Акадэміі Навук. Польскую частку курыраваў В. Дарашэўскі ў кансультацыі са шматлікімі супрацоўнікамі польскіх навуковых лінгвістычных устаноў; у працы па камплектаванні і праверцы бралі актыўны ўдзел Д. Буттлер, Г. Саткевіч. Македонскія эквіваленты падрыхтавалі Б. Відоескі, Р. Ігрынава-Скалоўска, Б. Конескі, К. Тошаў. Сербскахарвацкія-харвацкасербскія эквіваленты падрыхтавалі П. Івіч, Д. Брозавіч. Славенскі аддзел прадстаўляў Т. Лагар, потым Й. Тапарышыч; у працы бралі ўдзел Ф. Томшыч, А. Баец. Англійскія эквіваленты выпрацавалі Р. Оці, Л. Ньюмен, Й. Вахек, А. Скалічкава; францускія – П. Гард; нямецкія – Р. Ружычка (у якасці кансультантаў бралі ўдзел Г. Бергманн, Э. Эйхлер, Э. Ізінг, Р. Клаппербах, В. Шпенбер, А. Штэйбе, Д. Фівегер; арганізацыйную працу забяспечвала Г. Вальтэр) [з Прадмовы да першага тома Слоўніка славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі: Slovník slovanské lingvistické terminologie. Словарь славянской лингвистической терминологии. Dictionary of Slavonic Linguistic Terminology / Vĕd. red., Науч. ред.; Scient. Ed. Alois Jedlička. – Praha: Academia, 1977. – Svazek 1. – 553 str.; 1979. – Svazek 2. – 483 str.].

З 1963 па 1968 гг. Камісія па лінгвістычнай тэрміналогіі (з такой назвай) працягвае працаваць пад кіраўніцтвам А. В. Ісачанкі. Старшынёй Камісіі па літаратуразнаўчай тэрміналогіі (з такой назвай) становіцца Ю. Крыжаноўскі.

У перыяд з 1968 па 1978 гг. нязменнымі старшынямі абедзвюх Камісій былі Ю. Крыжаноўскі (Камісія па літаратуразнаўчай тэрміналогіі) і Ян Гарэцкі (Камісія па лінгвістычнай тэрміналогіі), які выконваў свае абавязкі да 1998 г.

У 1977 г. у Празе быў выдадзены 1-шы том Слоўніка славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі, у які ўвайшлі 2266 паняццяў-тэрмінаў, размеркаваных па сістэмнаму прынцыпу, і іх эквіваленты на 11-ці славянскіх мовах (чэшскай, славацкай, польскай, сербалужыцкай, рускай, украінскай, беларускай, балгарскай, македонскай, сербскахарвацкай, славенскай) і на 3-х заходніх мовах (англійскай, французскай, нямецкай).

У 1979 г. быў выдадзены 2-гі том Слоўніка, у якім падаюцца алфавітныя рэестры тэрмінаў на ўсіх 14-ці мовах.

З 2008 г. па 2013 г. Камісію па тэрміназнаўстве (СлавТерм) узначальваў В. Татарынаў (Расія). У склад Камісіі ўвайшлі: ад Расіі – В. Татаринов (старшыня), В. Кульпина (намеснік), С. Казарина (сакратар), А. Липгарт, Ю. Марчук, З. Палютина; ад Украіны – В. Дубічинський; ад Беларусі – В. Шчэрбін; ад Польшчы – S. Gajda, W. Zmarzer, J. Lukszyn; ад Балгарыі – М. Попова; ад Фінляндыі – I. Vehmas-Lehto, I. Kudashev. Агульныя палажэнні, задачы і праекты выкладзены ў Праграме Камісіі на 2008-2013 гг.

У 2009 г. выйшаў 1-шы нумар заснаванага Камісіяй тэарэтычнага часопіса па праблемах тэрміназнаўства і тэрміналагістыкі “Славянскае тэрміназнаўства” (Славянское терминоведение: теоретический журнал по проблемам терминоведения и терминологистики / Гл. ред. В.А. Татаринов. – М.; Мн.: Московский Лицей, 2009. - № 1).

Па рашэнні XV Міжнароднага з’езда славістаў, які адбыўся 20–27 жніўня 2013 г., Тэрміналагічную камісію (ТК МКС) на 2013–2018 гг. узначаліла В. Івашчанка (Украіна). Камісія пачала працу ў такім персанальным складзе: Украіна – В. Іващенко (старшыня), В. Дубічинський (сакратар), І. Кочан; Беларусь – В. Шчэрбін (намеснік), А. Зубаў, К. Любецкая, Л. Рычкова; Польшчa – S. Gajda, W. Zmarzer, J. Lukszyn, E. Wolnicz-Pawłowska, M.Małachowicz; Расія – З. Комарова, С. Шелов, С. Гринев, Е. Голованова, Ю. Марчук, Э. Сорокина; Харватыя – M. Bratanić, M. Mihaljević, L. Hudeček, K. Lewis; Славенія – M. Žagar Karer, M. Jemec Tomazin, T. Fajfar; Чэхія – R. Kocourek, I. Bozděchová; Сербія – В. Йованович; Македонія – Ј. Стрезовска. Агульныя палажэнні, задачы і праекты выкладзены ў Праграме Камісіі на 2013–2018 гг. 

                                                                                                                                                       Комисиjе / Комиссии

                                                                                                                                                                                                                                                      

НАВІНЬІ  

АБ’ЯВЬІ